Сёньня паліцыя Зымбабвэ ўзмацніла кампанію арыштаў апазыцыі. За краты трапіў лідэр Руху за дэмакратычныя перамены Морган Цвангірай (Morgan Tsvangirai), а генэральны сакратар арганізацыі Тэндаі Біці (Tendai Biti) абвінавачаны ў здрадзе.

Апазыцыя кажа, што Цвангірай і 20 чалавек з яго атачэньня былі арыштаваныя на блёк-посьце падчас сустрэчаў з выбаршчыкамі ў горадзе Квэквэ (Kwekwe), за 200 кілямэтраў ад сталіцы Харарэ (Harare).Тэндаі Біці, якому пагражае сьмяротнае пакараньне, быў схоплены ў сталічным аэрапорце, калі прыляцеў з Паўднёвай Афрыкі. Прэс-сакратар паліцыі заявіў, што Біці абвінавачваецца ў здрадзе і падачы заведама непраўдзівых зьвестак аб выніках прэзыдэнцкіх выбараў.

Гэта ўжо трэцяе затрыманьне Моргана Цвангірай за тыдзень. Апазыцыя і групы па правах чалавека вінавацяць прэзыдэнта Робэрта Мугабэ ў разьвязваньні кампаніі арыштаў, гвалту і запалохваньня напярэдадні апошняга туру выбараў, у якіх удзельнічае Цвангірай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?