Чэмпіянат Эўропы па футболе набірае крэйсэрскі ход. Вось адбылася і першая, хаця і досыць чаканая, сэнсацыя. Зборная Харватыі перамагла немцаў – 2:1.

Матч не праходзіў на вельмі вялікіх хуткасьцях. Абедзьве зборныя нібыта крышачку пабойваліся адна другой. Было бачна, што на полі дзьве абсалютна роўныя дружыны. Вось толькі харваты змаглі рэалізаваць свае шанцы, а немцы – не.

У першым тайме забіў Дарыё Срна, а ў другім свой шанец скарыстаў Івіца Оліч, дабіўшы мяч у браму пасьля трапляньня ў штангу. Немцаў хапіла толькі на тое, каб адыграць адзін мяч. Яго забіў Лукаш Падольскі, для форварда зборнай Нямеччыны гэта ўжо трэці гол на першынстве па гэтаму паказчыку ён зраўняўся з гішпанцам Давідам Вілья.

Гульня харватаў усё больш стала нагадваць іхнюю гульню групавога турніру, калі балканцы пакінула па-за Эўра зборную Англіі.

***

Позна ўвечары зборныя Аўстрыі і Польшчы ў драматычным двубоі згулялі ўнічыю 1:1.

У адказ на гол, забіты з афсайду польскім бразыльцам Герэйра, аўстрыйцы на перадапошняй хвіліне зраўнялі лік з пэнальці.

Вызначыўся самы ўзроставы гулец чэмпіянату – аўстрыец прычым харвацкага паходжаньня Івіца Васьціч. Яму 38 гадоў і амаль 9 месяцаў.

Турнірнае становішча: Харватыя – 6, Нямеччына – 3, Аўстрыя і Польшча – па 1.

Такім чынам зборная Харватыі ня толькі выйшла ў чвэрцьфінал, але і заняла ў групе першае месца.

У чвэрцьфінале яна згуляе 20 чэрвеня з камандай, што зойме другое месца ў групе А. Гэта будзе або Чэхія, або Турцыя (іх матч у нядзелю, 15 чэрвеня ў 21:45).

Што да групы В, то другі чвэрцьфіналіст вызначыцца ў панядзелак: будуць гуляць Аўстрыя – Нямеччына, Польшча – Харватыя.

Тэарэтычна захоўвае шанцы на трапляньне ў чвэрцфінал і Польшча. Дзеля гэтага ёй трэба абыгрываць Харватыю з максімальнай розьніцай і спадзявацца, што Аўстрыя зь мінімальным лікам абыграе Нямеччыну.

19 чэрвеня зборная Партугаліі згуляе ў чвэрцьфінале менавіта з гэтым супернікам Нямеччына (або Аўстрыя, або Польшча).

***

У пятніцу, 13 чэрвеня, другі тур у групе С.

Італія – Румынія (19:00), Галяндыя – Францыя (21:45)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?