Кампанія «Будзьма беларусамі!», літаратурны клуб GRAPHO і Галерэя TUT.BY запрашаюць 27 верасня на прэзентацыю рамана Віктара Марціновіча «Возера Радасці».

Віктар Марціновіч распавядзе пра свой «самы шчыры раман з напісаных дагэтуль» і адкажа на пытанні чытачоў, якія паспелі пазнаёміцца з ягонай пятай па ліку кнігай. Але не толькі аўтар возьме ўдзел у прэзентацыі: сваімі ўражаннямі ад кнігі падзеляцца Барыс Пастарнак, генеральны дырэктар выдавецкага дома «Время», у якім пабачыла свет рускамоўнае выданне кнігі; Барыс Пятровіч (Сачанка), старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама культуролаг Максім Жбанкоў.

Аўтар раскрые сакрэт, чаму ўжо другую сваю кнігу ён давярае перакладаць на беларускую мову толькі літаратару Віталю Рыжкову, а сам Віталь і лёгкаатлетка Аліна Талай зачытаюць фрагменты рамана, якія найбольш прыйшліся ім даспадобы.

І гэта яшчэ не ўсё! Сяргей Доўгушаў і гурт «Vuraj» аздобяць вечарыну сваім выступам. Вядоўцам мерапрыемства будзе літаратар і шоўмэн Усевалад Сцебурака.

Аўтары найбольш цікавых патанняў атрымаюць падарункі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!». Падчас прэзентацыі можна будзе набыць і падпісаць кнігу.

Падзея ў Facebook

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0