Газавы канфлікт паміж Масквой і Мінскам хутчэй за ўсё скончыцца перамогай беларускага боку.

Такое меркаванне вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка выказаў ў эфіры Еўрарадыё.

Гаворачы пра цэны на расійскі газ, эксперт зазначыў, што кошты на расійскі газ моцна завышаныя. Ён прывёў прыклад з пастаўкамі алжырскага газу ў Еўропу. 1000 кубаметраў алжырскага газу на месцы здабычы каштуе, па словах Заікі, каля 15 даляраў. Адпаведна, кажа ён, не можа нашмат даражэй каштаваць і расійскі газ. Таксама нядорага каштуе і дастаўка газу.

Найбольш справядлівым коштам для паставак расійскага газу эканаміст лічыць 50 даляраў за 1000 кубаметраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?