Міністар Катажына Халь,
Здымак Выборчай

Міністр адукацыі Польшчы Катажына Халь запрасіла маладафронтаўца, актывіста Руху «За Свабоду» Івана Шылу, якога беларускія ўлады не дапусцілі да апошняга выпускнога экзамена ў школе, працягнуць навучанне ў Польшчы і паабяцала яму дапамогу ў атрыманні далейшай адукацыі.

‑ Выключэнне вучня са школы перад апошнім выпускным экзаменам з’яўляецца беспрэцэдэнтным выпадкам. Згодна з дэмакратычнымі стандартамі, грамадская актыўнасць, дзейнасць па распаўсюджванні культуры і мовы свайго народу не могуць з’яўляцца перашкодай у прадаўжэнні навучання ці атрымання атэстата аб сярэдняй адукацыі — адзначыла ў сваім лісце міністр адукацыі.

Катажына Халь заявіла, што ўсе вучні, якія апынуцца ў такой сітуацыі, змогуць працягнуць навучанне ў польскай сярэдняй школе і атрымаць там атэстат.

Пра выпадак з Іванам Шылам і сваю рэакцыю на яго Катажына Халь паінфармавала еўрапейскіх міністраў адукацыі падчас нефармальнай канферэнцыі, прысвечанай праблемам міжкультурніцкай адукацыі, якая адбывалася ў Осла.

milinkevich.org

Глядзі яшчэ:
Іван Шыла: Ніхто з маіх настаўнікаў не прагаласаваў за выключэньне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0