Еўракамісія (ЕК) узгадніла адмену роўмінгу мабільнай сувязі паміж краінамі Еўрасаюза з чэрвеня 2017 года. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Бруселі еўракамісар па лічбавай эканоміцы і грамадстве Гюнтэр Этынгер, перадае ТАСС.

Па словах еўракамісара, ЕК узгадніла новы падыход, «дзякуючы якому мы зможам пакласці канец выдаткам на роўмінг з 15 чэрвеня 2017 года».

Як распавёў еўракамісар, новы падыход заснаваны на прынцыпе справядлівага выкарыстання, у адпаведнасці з якім не павінна быць ніякіх абмежаванняў у дачыненні да тэрмінаў або аб'ёму пры выкарыстанні мабільных прылад за мяжой у ЕС. «У той жа час новы падыход забяспечвае трывалы ахоўны механізм для аператараў у дачыненні да патэнцыйных злоўжыванняў», — растлумачыў ён.

Сёння ЕК узгадніла праект дакумента. Канчаткова ён павінен быць прыняты да 15 снежня бягучага года. Ініцыятыва па адмене роўмінгу да лета 2017 года належыць кіраўніку ЕК Жану-Клоду Юнкеур, які аб'явіў пра яе 14 верасня ў сваёй прамове ў Еўрапарламенце аб становішчы спраў у ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0