Учора прайшло тэставаньне па беларускай мове.

Зарэгістравалася 69 тыс. 366 чалавек, прыйшлі ў аўдыторыі 68 тыс. 22 чалавекі. Куды падзеліся 1 тыс. 340 абітурыентаў, невядома.

Трох маладых людзей адсякліся падчас тэставаньня. Адзін скарыстаўся забароненым мабільнікам, двое парушылі парадак афармленьня блянкаў. Яшчэ адзін пакінуў аўдыторыю добраахвотна, спаслаўшыся на стан здароўя.

Сёньня — пятніца, 13‑е — пройдзе тэставаньне па расейскай мове. На яго запісаліся 107 тыс. абітурыентаў.

У мінулым годзе беларускі тэст пісалі 77, расейскі — 113 тысяч абітурыентаў.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0