Славуты галівудскі акцёр ганконскага паходжання Джэкі Чан ляціць у Мінск: 23 лістапада ў Палацы спорту будзе паказана ягонае шоу «Dragon Kong». У планах акцёра ёсьць цікавы пункт: сустрэча з першымі асобамі дзяржавы.

Getty Images

Getty Images

«Проста ў райдэры напісана! — пацвярджае прадстаўнік арганізатара шоу у Мінску — дзяржаўнай установы «Музычная капела «Санорус» — Павел Якаўлевіч. — Ён прылятае на сваім уласным самалёце, у аэрапорце яго мусіць сустракаць ці прэм’ер-міністр, ці прэзідэнт.

Гэта сур’ёзна: Джэкі Чан жа зорка сусветнага маштабу. Цяпер гэтае пытанне прапрацоўваецца. Мы былі ў кітайскім пасольстве. Калі яны нам не змогуць дапамагчы, пойдзем у Адміністрацыю прэзідэнта. Думаю, Аляксандр Рыгоравіч будзе шчаслівы пабачыцца з Джэкі Чанам. Калі пабачыўся з Сігалам, чаму ж не з Джэкі?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?