У суботу, 14 чэрвеня, у Кіеве, на Майдане Незалежнасьці, адбудзецца канцэрт Пола Маккартні.

Перад пачаткам канцэрту сьпявак возьме ўрок украінскай мовы ў спэцыяльнага выкладчыка.

«Полу падабаецца размаўляць з аўдыторыяй на яе роднай мове. Ён прадстаўляе аўдыторыі свае песьні на іх роднай мове. Гэта робіць вечарыну больш прыязнай, больш асабістай для кожнага гледача. У сэра Пола Маккартні — добры слых, і гэта дапамагае вывучаць мову на фанэтычным узроўні вельмі хутка», ‑‑ кажа адзін з членаў каманды сьпевака.

Канцэрт пройдзе ў суботу, 14 чэрвеня, на Майдане Незалежнасьці. Пачатак а 21‑й.

Канцэрт бясплатны.

Дабрацца да сталіцы Кіева можа цягніком №86 Менск — Кіеў. Ён курсуе штодня. Ад’езд зь Менску ў 20:50, прыбыцьце ў 8:50.

Ад’езд з Кіева на наступны дзень у 18:18, або начным цягніком Адэса — Менск (№93). Ён адпраўляецца са сталіцы Украіны ў 00:52, у Менск прыбывае ў 12:52.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0