Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл раскрытыкаваў ігуменаў і ігуменняў за імкненне да раскошы і камфорту.

deita.ru

«Я быў ініцыятарам таго, каб кожны ігумен і ігумення атрымалі жазло (сімвал духоўнай улады). Але мне ў галаву не магло прыйсці, што ігумены і ігуменні гэтыя посахі ператвораць у патрыяршыя, багата ўпрыгожаць, крыж зверху паставяць. Я не бласлаўляў такія посахі. У вас павінна быць простае ігуменскае жазло, без усялякіх упрыгожванняў, ювелірных бразготак і без крыжа наверсе, таму што гэта сімвал архірэйскага служэння», — сказаў патрыярх у чацвер на сустрэчы з кіраўнікамі манастыроў Рускай царквы ў храме Хрыста Збавіцеля.

«Таму, калі вы цяпер прыедзеце да сябе дадому, першае, што зрабіце, гэта замоўце простыя драўляныя кіі накшталт таго, які быў у руках Свяціцеля Пятра, мітрапаліта Маскоўскага», — адзначыў ён.

Як падкрэсліў патрыярх, духоўная ўлада абапіраецца на духоўны аўтарытэт. «Няма духоўнага аўтарытэту ў ігумена або ігуменні — няма і ўлады», — сказаў ён.

Ігумен Казанска-Багародзіцкага манастыра. Фота kazan.eparhia.ru

Паводле слоў прадстаяцеля, настаяцелям i намеснікам манастыроў варта больш думаць пра аскетычныя подзвігі, а не пра камфортныя бытавыя ўмовы.

«Я не магу ўявіць сабе, каб лад жыцця старажытных бацькоў і маці, якія стваралі манастыры, радыкальна адрозніваўся ад ладу жыцця простых манахаў і манахінь. Гэта вельмі ясна трэба ўсім зразумець. А калі няма разумення, не трэба станавіцца ігуменам і ігуменняй», — лічыць ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?