Спікер Дзярждумы шостага склікання Сяргей Нарышкін з 5 кастрычніка ўзначаліць Службу замежнай выведкі (СЗВ), гаворыцца ва ўказе прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

ria.ru

«Прызначыць Нарышкіна Сяргея Яўгенавіча на пасаду дырэктара Службы замежнай выведкі Расійскай Федэрацыі. Гэты ўказ набывае моц 5 кастрычніка 2016 года», — прыводзіць тэкст указа прэс-служба Крамля.

Раней Пуцін на сустрэчы з Нарышкіным і Фрадковым адзначыў, што трэба не дапусціць разрастання пагроз у дачыненні да Расіі і актыўна супрацоўнічаць з партнёрамі ў барацьбе з тэрарызмам.

Ён таксама выказаў надзею, што выбаршчыкі, якія прагаласавалі за Нарышкіна, паставяцца з разуменнем да гэтага рашэння.

Нарышкін узначальваў шостую Думу з моманту яе фарміравання (2011), да гэтага ён кіраваў прэзідэнцкай адміністрацыяй (2008—2011) і займаў пасаду віцэ-прэм'ера (2004—2008).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0