Рэкордны даход — 2,7 млрд рублёў (1,27 млн даляраў) ‑ атрымаў у 2007 г. жыхар Кастрычніцкага раёну Менску.

Такім чынам, сталічны мільянэр зарабіў на 1,7 млрд рублёў болей, чым лідэр мінулага году. Тады найбольшая сума складала 1 млрд рублёў. Такія зьвесткі прыводзіць Міністэрства падаткаў і збораў.

Сярод індывідуальных прадпрымальнікаў самы вялікі даход у 2007 г. зафіксаваны ў Першамайскім раёне — 15,3 млрд рублёў.

Найбольшую суму падаходнага падатку заплаціў за 2007 год сярод фізычных асобаў жыхар Партызанскага раёну 203,2 млн рублёў (у 2006 год самы буйны падаходны склаў 126,6 млн.), сярод індывідуальных прадпрымальнікаў — ІП Першамайскага раёну — Br54,7 млн. (за 2006 год — адпаведна 13,7 млн рублёў)‑

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0