«Мы не можам выйсці і сказаць усяму свету, што мы дамовіліся, калі гэта не так», — цытуе заяву кіраўніка Дзярждэпартамента Джона Керы агенцтва Асашыэйтэд прэс.
У сустрэчы таксама ўдзельнічаў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і высокапастаўленыя дыпламаты з ЕС і з Блізкага Усходу.
Спецпрадстаўнік ААН па Сірыі Стафан дэ Містура апісаў перамовы, якія адбыліся ў Нью-Ёрку, як «доўгія, балючыя і расчаравальнымі».
Паводле яго слоў, бліжэйшыя гадзіны і дні будуць крытычна важныя для мірнага працэсу.
Керы сказаў, што для аднаўлення даверу неабходна, каб тыя, хто працягвае баявыя дзеянні ў паветры, перасталі гэта рабіць. Лаўроў заявіў, што апазіцыя таксама павінна перастаць ваяваць.
Сустрэча праходзіла на палях генеральнай асамблеі ААН.