Беларускія этна- і рок-гурты запісваюць альбом песень з малой радзімы Рыгора Барадуліна.

Удзел у новым музычным праекце бяруць гурты Re1ikt, Vuraj, «Варган», Harmonic style project, Ірэна Катвіцкая, Віктар Сямашка. «Мы вырашылі пераасэнсаваць і аднавіць вушацкія песьні, якія з дзяцінства Рыгору Барадуліну сьпявала яго маці. Гэтыя песьні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыцьцё. А цяпер натхняюць нас», — кажа аўтар праекту Сяржук Доўгушаў. Яму пашчасьціла пазнаёміцца з Народным паэтам і атрымаць ад яго ў падарунак кнігу «Песьні матчыны з Вушаччыны». Матэрыял адтуль і стаў асновай для праекту.

На дыск акрамя кампазіцый сучасных музыкаў увойдуць арыгінальныя запісы сьпеваў маці паэта — Куліны Барадулінай, а таксама сьпевы ў выкананьні самога Рыгора Барадуліна. Цяпер ідзе збор сродкаў на выданьне. Рэліз заплянаваны на сьнежань 2016 году, а жывая прэзэнтацыя пройдзе 24 лютага 2017 у дзень нараджэньня Рыгора Барадуліна. Пасьля мяркуецца зладзіць канцэрты і ў іншых гарадах Беларусі.

На Tuzin.fm прэзэнтуецца два трэкі, якія ўвойдуць у гэты дыск. Народны сьпеў «Гойкнуў баравік» дзядзька Рыгор выканаў для аднайменнага альбому 2000-га году, які даўно стаўся рарытэтам. Гэты ж твор выканалі ўжо для праекту Сяргея Доўгушава музыкі з гурта «Варган».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?