У Санкт-Пецярбургскім гуманітарным універсітэце прафсаюзаў на Дзень першакурсніка павесілі плакат, на якім адрэдагавана фатаграфія. У студэнта-башкіра Руслана Варонага (Фахрэева), які прыехаў з горада Міяс, на плакаце аказалася галава са славянскімі рысамі твару.
Так выглядала арыгінальная фатаграфія:
А вось так на плакаце
«Радыё Балтыка» паспрабавала ўзяць каментар у рэктара ВНУ Аляксандра Запясоцкага, але ён адмовіўся тлумачыць прычыны падмены: «Ці мала вар'ятаў на свеце, ці мала каму і што здалося, чыю там галаву замянілі. Рэктар не павінен такім глупствам займацца».
Сам Руслан Вароны жартам абвясціў, што пачынае бізнэс — будзе рабіць сігны (фатаграфіі з надпісам заказчыка) са сваімі тварам у кадры.
***
Прэс-служба ўніверсітэта заявіла, што выдавецтва ВНУ выкарыстоўвае ў калажах «толькі фатаграфіі студэнтаў, якія маюць высокія паказчыкі паспяховасці». Ці значыць замена твару Руслана, што ў яго дрэнная паспяховасць, у прэс-службе не ўдакладнілі.
«СПбГУП выказвае шкадаванне ў сувязі з беспадстаўнымі публікацыямі СМІ, што спрыяюць распальванню нацыянальнай варожасці», — заявілі прадстаўнікі ўніверсітэта выданню Ura.ru.