Пры падзенні ліфта на будоўлі ў Маскве загінуў грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

«Мы пацвярджаем, што сярод загінулых на будаўнічым аб'екце ў Маскве быў адзін грамадзянін Беларусі», — сказала Марыя Ваньшына.

Паводле яе слоў, консульскі аддзел пасольства Беларусі ў Маскве займаецца ўсімі неабходнымі пытаннямі.

Трагедыя адбылася 23 верасня на будоўлі дома па вуліцы Шаногіна ў Маскве. Грузавы ліфт, у якім знаходзілася пяцёра работнікаў розных падрадных кампаній з інжынернай службы, зваліўся з вышыні. Трое мужчын памерлі на месцы, яшчэ двое — па дарозе ў бальніцу.

Па факце здарэння распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 216 КК Расіі (парушэнне правілаў бяспекі пры правядзенні будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці гібель дзвюх і больш асоб).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?