Дональд Туск |
«Як прэм‑ер‑міністар я павінен быць спакойным і ураўнаважаным. Але напярэдадні я проста ня змог сябе стрымліваць — мне хацелася забіць арбітра. Судзьдзі часам дапускаюць памылкі, і гэта была адна зь іх. Яна шакавала нас. Было б значна лепей, каб Аўстрыя выкарыстала свае шанцы ў першай палове матчу, а не на 93‑й хвіліне дзякуючы памылцы рэфэры», — цытуе Спорт‑Экспресс са спасылкай на Reuters словы кіраўніка польскага ўраду.
Тым часам УЭФА прызнала, што пэнальці ў вароты зборнай Польшчы быў прызначаны справядліва.
0
0
0
0
0
0