Увечары 23 верасня ў сталіцы з акна аднаго з інтэрнатаў у Студэнцкай вёсцы на праспекце Дзяржынскага выпаў студэнт-замежнік.
Загінулы — другакурснік з Туркменістана. Ён жыў у Беларусі трэці год: вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні і быў студэнтам МДЛУ.
У інтэрнаце распавялі, што хлопец жыў на 13 паверсе, але пакуль не высветлена, з акна якога паверха ён выпаў. Таксама вядома, што на занятках малады чалавек сёння адсутнічаў.
Прычыны здарэння пакуль не вядомыя. На месцы працуюць спецыялісты.