Прэзыдэнт Малдовы Варонін прапануе зусім скасаваць штрафы за абразу гонару і годнасьці, пакінуўшы толькі — у выпадку судовага рашэньня — прынясеньне прабачэньняў.

Гэтую ініцыятыву камэнтуе дырэктар Кішынэўскага бюро Радыё Свабодная Эўропа Васіле Батнару:

«На жаль, гэта зноў успрымаецца як падарунак, хаця насамрэч журналісцкая супольнасьць даўно дамагалася скасаваньня вялізных штрафаў з грамадзянскага кодэксу. Цяпер, калі прайграна вельмі шмат спраў у Страсбурскім судзе і вельмі шмат заўваг з боку эўрапейскіх структур, прэзыдэнту ягоныя дарадцы, напэўна, прапанавалі выступіць з такой ініцыятывай. Прэзыдэнт, хутчэй за ўсё, жадае напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі паказацца «добрым татам» і сябраваць з журналістамі».

Нагадаем, што ў Беларусі журналісты незалежных СМІ неаднаразова падвяргаліся вялікім штрафам; некалькі чалавек былі асуджаныя на пазбаўленьне волі за абразу прэзыдэнта.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0