Зборныя Румыніі і Італіі зганялі баявую нічыю – 1:1.

Першы тайм быў безгалявым. А ў другім першымі забілі румыны. Гол на рахунку форварда італьянскай «Фіярэнтыны» Адрыяна Муту.

Праўда, чэмпіёны сьвету ўжо праз хвіліну адыграліся. Па варотах пацэліў абаронца «Ромы» Крыстыяін Панучы. За тры хвіліны ў браму італьянцаў быў прызначаны досыць сумнеўны пэнальці.

Ёсьць такая думка, што сумнеўныя пэнальці не забіваюць. Так сталася і зараз. Героем двубою стаў Джанлюіджы Буфон («Ювэнтус»), які парыраваў удар усё таго ж Муту.

* * *

Увечары прайшоў надзвычай драйвавы і вясёлы матч Галяндыя - Францыя.

Аранжавыя забегалі французаў - 4:1 (Кюйт, Ван Пэрсі, Рабэн, Снайдэр - Анры).

Турнірнае становішча Галяндыя - 6, Румынія - 2, Францыя, Італія - па 1.

Такім чынам аранжавая дружына, якую трэніруе Марка ван Бастэн, выйшла датэрмінова ў чвэрцьфінал і таксама зь першага месца.

Апошні тур у гэтай групе будзе згуляны 17 чэрвеня: Галяндыя – Румынія, Францыя – Італія. Дарэчы, Матэрацы можа не баяцца, Зідан завершыў кар'еру : ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0