Міністр спорту Расіі Віталь Мутко атрымаў большасць галасоў на пазачарговай канферэнцыі Расійскага футбольнага саюза, якая вырашала пытанне аб сваім прэзідэнце на наступныя чатыры гады.

Reuters

На пасаду прэзідэнта РФС першапачаткова свае кандыдатуры выставілі дзеючы кіраўнік саюза Віталь Мутко, былы галоўны трэнер ЦСКА Валерый Газаеў, прэзідэнт РФПЛ Сяргей Прадкін і кіраўнік ФНЛ Ігар Яфрэмаў.

Аднак перад галасаваннем Прадкін і Яфрэмаў знялі свае кандыдатуры, заклікаўшы дэлегатаў канферэнцыі галасаваць за Віталя Мутко.

У выніку Мутко атрымаў 65% галасоў, Газаеў — 35%.

Валерый Газаеў выступае з рэзкай крытыкай цяперашняга кіраўніцтва расійскага футбола. У сваёй перадвыбарнай прамове ён заявіў, што на дэлегатаў канферэнцыі аказваўся ціск, каб яны падтрымалі Віталя Мутко.

«Паважаныя дэлегаты. Ведаю, што Мінспорту ўключыла усе свае рэсурсы. Кіраўніцтва РФС аказвае на вас ціск, аж да таго, што хто-небудзь з вас можа страціць сваю працу», — сказаў Газаеў.

Пасля галасавання Віталь Мутко сказаў, што для яго «рашэнне аб тым, каб балатавацца на пасаду прэзідэнта, далося няпроста».

«Вы ведаеце, што сёння ёсць нейкія пытанні. Сітуацыя ў расійскім футболе няпростая. Крызіс гэта ці кома, кожны вызначае па-свойму. Расійскі футбол валодае велізарным патэнцыялам і магчымасцямі», — заўважыў кіраўнік РФС.

Мінулы чэмпіянат Еўропы скончыўся для зборнай Расіі па футболе правалам: яна не змагла выйсці з групы, заняўшы ў ёй апошняе месца.

Чэмпіянат свету 2018 года павінен прайсці ў Расіі, таму расійская зборная аўтаматычна атрымала права ў ім удзельнічаць і не гуляе ў кваліфікацыйным турніры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?