Новая палітычная сіла «Фінская партыя за правы жывёл» (Suomen Eläinoikeuspuolue) заклікае спыніць выкарыстоўваць жывёл для прамысловай вытворчасці. Галоўная мэта партыі - пераход Фінляндыі да веганства, гэта значыць, ладу жыцця, пры якім выключаецца ўсякі гвалт у адносінах да жывёл.
Намеснік старшыні партыі Сантэры Піенімякі падкрэслівае, што партыя будзе дамагацца сваіх мэтаў выключна палітычнымі і легальнымі метадамі, выключаючы ўсялякую форму вандалізму.
На дадзены момант у партыі каля ста чалавек. Фінская партыя за правы жывёл плануе вылучыць сваіх кандыдатаў на вясновых муніцыпальных выбарах у Турку і, магчыма, у Хельсінкі, а таксама ў некаторых іншых гарадах.
0
0
0
0
0
0