Больш за 3 тысячы байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі, Заходняй Еўропы бяруць удзел у парадзе, прысвечаным закрыццю мотасезона-2016 H.O.G. Rally Minsk, паведамляе БелТА.

У міжнародным байкерскім фестывалі бярэ ўдзел Аляксандр Лукашэнка, а таксама яго сыны Віктар і Мікалай.

Як піша Auto.tut.by, Лукашэнка з'явіўся на свяце байкераў у сядле турыстычнага Harley Davidson Touring Electra Glide Classic FLHTC.

Мадэль даволі старая, выпускалася з 2009 па 2012 гады. На гэтым жа матацыкле ён упершыню з'явіўся якраз у 2009 годзе, калі пракаціўся без шлема разам з малодшым сынам.

Матацыкл у Лукашэнкі ўсё той самы, хіба што з'явілася аэраграфія на пярэднім абцякальніку.

«Харлей» кіраўніка дзяржавы абсталяваны класічным V-Twin аб'ёмам 1690 «кубікаў» з паветраным астуджэннем. Матор развівае крутоўны момант у 134 Нм пры 3500 аб/хв. Дарэчы, традыцыйна магутнасць рухавікоў для такіх матацыклаў не паказваецца, таму што галоўнай характарыстыкай матора лічыцца менавіта крутоўны момант.

Складана сказаць, у якой менавіта камплектацыі гэты двухколавы сябра Лукашэнкі, але ў любым выпадку танным матацыкл не назавеш. Новы Harley Davidson Touring Electra Glide Classic FLHTC каштаваў каля 26 тыс. даляраў. Цяпер падобны можна купіць за суму ў два разы меншую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0