Свет2828

У Варшаве дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на акцыю пратэсту супраць забароны абортаў ФОТА

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі ў суботу, 24 верасня, на вуліцы Варшавы на акцыю пратэсту супраць поўнай забароны абортаў і абмежавання паўнамоцтваў Канстытуцыйнага суда.

Фото Maciek Jawiecki / Agencja Gazeta

Паводле дадзеных гарадской адміністрацыі, колькасць мітынгоўцаў, якія далучыліся да акцыі «Jedna Polska — dość podziałów!» (Адзіная Польшча — хопіць падзяляць нас), склала ад 25 да 30 тыс. чалавек.

Арганізатарам выступіў апазіцыйны рух «Камітэт абароны дэмакратыі» (Komitetu Obrony Demokracji) пры падтрымцы феміністычнай ініцыятывы, Партыі зялёных і арганізацыі «Dziewuchy Dziewuchom» (Дзеўкі дзеўкам), паведамляе newsweek.pl.

Фота: Sławomir Kamiński / Agencja Gazeta
Фота: Sawomir Kamiski / Agencja Gazeta

Як заявіў адзін з найбольш актыўных дзеячаў апазіцыі, дысідэнт і журналіст, галоўны рэдактар «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік, Камітэт абароны дэмакратыі не імкнецца да звяржэння ўрада, а ўсяго толькі дамагаецца, каб урад «паважаў закон і канстытуцыю». «Тым не менш, калі ўрад Яраслава Качыньскага не будзе паважаць канстытуцыю, абавязкам грамадства з'яўляецца адхіленне ўрада ад улады», — сказаў Адам Міхнік.

Фота: Міхал Фігура.
Фота: AK
Фота: Partia Zieloni
Фота: Partia Zieloni

Адначасова ў Варшаве адбываўся марш прафсаюзаў медыцынскіх работнікаў.

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам38

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам38

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць