Маёнтак «Палац бурбалак» — гэта дзесяць дамоў — выстаўлены на продаж за 450 мільёнаў даляраў. Пакуль пакупнік не знайшоўся, вілу можна арандаваць за 12 тыс. даляраў за суткі, піша realty.tut.by.

Французскі мадэльер П'ер Кардэн, задумаўшы пабудаваць дом у Канах, хацеў архітэктурнага эквіваленту сваім авангардным творам у галіне моды. Кардэну ўдалося знайсці роднасную душу ў асобе архітэктара расійска-фінскага паходжання Анці Ловага. Той яшчэ ў 1975 годзе пачаў будаўніцтва дама ў выглядзе бурбалак для аднаго французскага прадпрымальніка. Але прадпрымальнік памёр, не дачакаўшыся заканчэння будаўніцтва. П'ер Кардэн выкупіў у нашчадкаў за 50 мільёнаў франкаў ўчастак з недабудаваным домам і Ловаг пад кіраўніцтвам Кардэна змог дабудаваць вілу.

Тварэнне Ловага называюць і палацам бурбалак, і машынай часу, і касмічным караблём. Сам Кардэн сцвярджае, што дом асацыюецца ў яго з фігурай жанчыны. Кардэн выкарыстаў вілу для сваіх модных паказаў і вечарынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?