У Мінску ля Ратушы прайшоў Дзень габрэйскай культуры. Менчукам прапанавалі пазнаёміцца з габрэйскай культурай і традыцыямі.

Арганізатарам мерапрыемства выступілі Мінгарвыканкам і Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб'яднаньняў і грамадаў пры падтрымцы пасольства Ізраіля ў Беларусі, Ізраільскага культурнага цэнтра.

Равін паказаў сапраўдную Тору са сталічнай сінагогі. Скрутак размеркаваны так, што па частках яго чытаюць кожны тыдзень. Кожны год за ўсе 52 тыдні рабін павінен прачытаць 54 такія раздзелы. Таму за ўсё жыццё атрымоўваецца вывучыць Тору на памяць.

Блізка ля сцэны арганізатары паставілі імправізаваную Сцяну Плачу. Для яе людзі пісалі невялікія запіскі з пажаданнямі, клалі ў кішэню стэнда. Пасля свята ўсе маленькія лісты адправяць у Ерусалім і пакінуць паміж камянёў у сапраўднай Сцяне Плачу.

Знакамітыя габрэі з беларускімі каранямі.

Знакамітыя габрэі з беларускімі каранямі.

Ля імправізаванай «Сцяны плачу»

Ля імправізаванай «Сцяны плачу»

Можна было пчаставацца мацою.

Можна было пчаставацца мацою.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?