Фанатык падарваў сябе 25 верасня на заходняй ўскраіне Багдаду, дзе мусульмане-шыіты рыхтаваліся да фестывалю Ашура (дзень памяці шыіцкіх пакутнікаў). Галоўныя ўрачыстасці павінны адбыцца на наступным тыдні. Адказнасць за тэракт узяла радыкальная суніцкая групоўка, якая належыць да ІГ. Пра гэта паведамляе Al Arabiya са спасылкай на Reuters. У выніку выбуху загінулі сямёра, 28 параненых.

https://twitter.com/AlArabiya_Eng/status/779973197773012992

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» паступова здае занятыя ёю тэрыторыі ў Іраку, але працягвае кантраляваць вяликія раёны ў паўночнай і заходняй частцы краіны, у тым ліку захоплены ў 2014 годзе горад Масул.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0