sk.gov.by

sk.gov.by

Два чалавекі загінулі і яшчэ два, у тым ліку дзіця, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці ў ДТЗ, якое адбылося ўвечары 25 верасня на 2 кіламетры трасы Слабада — Паперня — Радашковічы ў Смалявіцкім раёне.

— Па папярэдніх дадзеных, 51-гадовы грамадзянін Польшчы, кіруючы грузавым аўтамабілем «Рэно Магнум», выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў сутыкненне з «Сузукі Балена», — паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр легкавога аўтамабіля ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння. Іх целы з пашкоджанага аўтамабіля даставалі ратавальнікі. У бальніцу з рознымі траўмамі дастаўлены жанчына і малое дзіця, пасажыры «Сузукі».

Смалявіцкім РАСК у дачыненні да грамадзяніна Польшчы заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (Парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек) КК Рэспублікі Беларусь. Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя. Па выніках агляду ў мужчыны выяўлена 2,3 праміле алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0