Хрысціянін Хатар рашуча выступаў супраць ісламскага фундаменталізму. Фота albawaba.com.
Мусульманскі казаннік застрэліў іарданскага пісьменніка Нахеда Хатара проста ў будынку суда.
Хатара судзілі за здзек з рэлігіі, пасля таго як ён змясціў у сацсетках карыкатуру, у якой некаторыя пабачылі кпіну з ісламу. Хатар быў хрысціянінам і актыўна змагаўся супраць ісламізму. Сярод іншага, ён быў самым вядомым прыхільнікам Башара Асада ў Іарданіі.
Забойцу арыштавалі, урад Іарданіі асудзіў злачынства.
Хатара арыштавалі за карыкатуру, на якой выяўлены барадач у небе, што ляжыць у ложку з жанчынай і курыць, дый просіць Бога прынесці яму віна і памыць посуд.
Забойца быў апрануты як салафіст. Ён выстраліў у Хатара тройчы, дзве апошнія кулі ён выпусціў у яго ўжо ляжачага.
Перад арыштам Хатар перапрасіў у сваёй сацсетцы за размяшчэнне той карыкатуры. Ён напісаў, што не хацеў зняважыць Бога, адно хацеў пакпіць з суніцкіх фундаменталістаў.