president.gov.by

president.gov.by

Паводле звестак БелаПАН, з такой пазіцыяй расійскі бок выступіў на вераснёвым пасяджэнні выканаўчай рады МВФ, на якім абмяркоўвалася беларускае пытанне.

Падчас рады МВФ прадстаўнікі Расіі віталі цяперашнюю манетарную палітыку беларускіх уладаў, якая дазволіла стабілізаваць узровень золатавалютных рэзерваў і ўзяць пад кантроль інфляцыю.

Адначасова з гэтым, паводле інфармацыі БелаПАН, расійскі бок заявіў, што для павышэння эфектыўнасці эканомікі Беларусі неабходна ажыццяўляць рэструктурызацыю сектара дзяржпрадпрыемстваў, прыватызацыю і ствараць механізмы сацыяльнай абароны насельніцтва на выпадак росту беспрацоўя.

У сувязі з гэтым прадстаўнікі Расіі віталі пашырэнне супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі (Сусветным банкам, МВФ, Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця), у рамках якога рэспубліка можа атрымаць падтрымку на правядзенне структурных рэформаў у эканоміцы.

***

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Мінску пачала працу чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду, падчас якой беларускія ўлады абмяркоўваюць магчымасць заключэння з фондам новай крэдытнай праграмы на 3 мільярды даляраў.

«Мэта місіі — абмеркаванне рэформаў, якія могуць быць падтрыманы крэдытам МВФ», - паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Пітэр Долман, размаўляючы 21 верасня з беларускімі журналістамі.

Ён адзначыў, што перамовы будуць праходзіць як у рамках гэтай місіі, так і пасля яе заканчэння.

«У кастрычніку падчас восеньскай сесіі МВФ і Сусветнага банка мы таксама плануем правесці сустрэчы з беларускімі ўладамі па гэтых пытаннях», - заявіў кіраўнік місіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?