«Дажыць да зялёнай травы» – кнігу пад такой назвай Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін пісалі сорак тры гады. Складаецца яна зь сяброўскага ліставаньня двух выдатных творцаў, якое пачалося ў 1960-м годзе й закончылася ў 2003-м. Эпісталярны зборнік днямі выйдзе ў сьвет у адным зь менскіх выдавецтваў.
Гутарку з Рыгорам Барадуліным пра сяброўства, якое перайшло ў пабрацімства, прапануе радыё «Свабода».
0
0
0
0
0
0