Што такое Беларускі Калегіюм (БК)?

Беларускі Калегіюм — першая ў незалежнай Беларусі платформа нефармальнай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе. Выкладчыкі БК — вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты, іх курсы базуюцца на апошніх навуковых даследаваннях, сучасных методыках і практыках. Праграмы БК не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Сертыфікат БК не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі, аднак навучанне ў Калегіюме дае ўнікальныя веды і навыкі, якія значна пашыраюць інтэлектуальныя і прафесійныя гарызонты.

Што прапануе Беларускі калегіюм?

БК прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:

Найноўшая гісторыя. У межах дадзенай праграмы вы зможаце атрымаць веды пра трагічны і ўзнёслы лёс Беларусі ў ХХ стагоддзі. Заняткі вядуць найлепшыя беларускія гісторыкі, якія прэзэнтуюць вынікі сваіх апошніх даследаванняў. Шмат увагі надаецца практычным заняткам (архіўная і экскурсійная практыка і г.д.).

Філасофія і літаратура. Гэты праект не мае аналагаў у краіне. Тут філасофія з літаратурай яднаюцца ў адно цэлае. Акцэнт робіцца на творчасці, таму да нас найперш прыходзяць за навукай тварэння вершаў, прозы, філасофскіх тэкстаў. Але мы вітаем усіх, хто прагне ісціны і прыгажосці.

Еўрапейская палітыка, грамадства, культура. Гэта ўнікальная для Беларусі адукацыйная праграма, якая дае паглыбленыя веды пра палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя ды культурныя працэсы ў Еўрапейскім саюзе і Усходняй Еўропе. Калі вы — малады навуковец ці аналітык, праграма можа стаць выдатным пачаткам вашай кар’еры.

Журналістыка: пачатковы курс. Гэтая праграма вучыць адрозніваць прафесійныя журналісцкія прынцыпы ад метадаў агітацыі і прапаганды, прапануе веды і практыку вырабу медыя-прадукту, а таксама паглыбленую спецыялізацыю ў актуальных накірунках медыя-практыкі.

Як стаць навучэнцам Калегіюма?

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету. Для паступлення на аддзяленне «Філасофія і літаратура» таксама патрабуюцца ўласныя тэксты (падрабязней гл. тут), на аддзяленне «Найноўшая гісторыя» — матывацыйны ліст (падрабязней гл.тут). Іх варта адпраўляць на [email protected]

Пачатак заняткаў з канца кастрычніка 2016 г.

Заяўкі прымаюцца да 17 кастрычніка 2016 г. уключна

Адказы на асноўныя пытанні, звязаныя з паступленнем і навучаннем, можна паглядзець тут.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз[email protected], facebook.com/belcollegium

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0