Галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч назваў гульцоў, якія атрымалі выклік у галоўную футбольную каманду краіны на матчы супраць зборных Нідэрландаў (7 кастрычніка) і Люксембурга (10 кастрычніка).

Галоўны трэнер выклікаў 23 футбалісты:

Галкіперы: Андрэй Гарбуноў («Атрамітас» Грэцыя), Сяргей Чэрнік («Нансі» Францыя), Аляксандр Гутар («Аранбург», Расія).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва — БАТЭ), Ігар Шытаў («Астана» Казахстан), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар» Расія), Сяргей Паліцевіч («Генчлербірлігі» Турцыя), Ягор Філіпенка («Макабі» Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў («Зара» Украіна), Максім Бардачоў («Том» Расія).

Паўабаронцы: Сяргей Кісляк («Газіянтэпспар» Турцыя), Станіслаў Драгун ( «Дынама» Масква), Ігар Стасевіч, Аляксей Рыас, Аляксандр Глеб (БАТЭ), Сяргей Крывец («Вісла» Плоцк, Польшча), Іван Маеўскі («Анжы» Расія), Мікіта Корзун («Дынама» Кіеў), Цімафей Калачоў («Растоў» Расія).

Форварды: Сяргей Карніленка ( «Крылы Саветаў» Расія), Мікалай Сігневіч, Міхаіл Гардзяйчук (БАТЭ).

Абодва матчы будуць паказаны ў прамым эфіры тэлеканалаў НДТРК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0