Некалькі дзясяткаў ІТ-кампаній, якія ўваходзяць у навукова-тэхналагічную асацыяцыю «Інфапарк», могуць страціць падатковыя льготы. Пра гэта гаворыцца ў «Тлумачальнай запісцы да праекту рэспубліканскага бюджэту і разліковых паказчыках па бюджэтах абласцей i г. Мiнска на 2017 год», якая апублікаваная на сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Фота: Reuters / Thomas Peter

Фота: Reuters / Thomas Peter

У спісе мер у галіне падатковай палітыкі значыцца адмена паніжанай стаўкі падатку на прыбытак для членаў навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк». Праект прадугледжвае ўвядзенне яе на ўзроўні 18 працэнтаў.

Зараз сябры асацыяцыі вызваленыя ад большасці збораў, акрамя падатку на прыбытак (5 працэнтаў ад выручкі), а таксама акрамя адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства сацыяльнай абароны.

Навукова-тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк» была створана ў 2001 годзе. Яна аб'ядноўвае юрыдычныя асобы, асноўным відам дзейнасці якіх з'яўляецца распрацоўка інфармацыйных тэхналогій, уключаючы праграмныя сродкі. Зараз у асацыяцыю ўваходзіць больш за 50 кампаній.

Некаторыя рэзідэнты «Інфапарка» таксама ўступілі ў Парк высокіх тэхналогій і карыстаюцца падатковымі льготамі, якія ён дае. У двух парках размяшчаюцца, да прыкладу, ITransition, EPAM Systems і IBA IT Park.

Але змены ў заканадаўстве могуць закрануць некалькі дзясяткаў кампаній, якія ўваходзяць у «Інфапарк» і не з'яўляюцца рэзідэнтамі ПВТ. Сярод іх — Інстытут матэматыкі НАН Беларусі, АІПІ НАН Беларусі, «Цэнтр Сістэм Ідэнтыфікацыі», «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?