Расія пры абароне інтарэсаў на заходнім напрамку абапіраецца на мытныя органы Беларусі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько.

У цэнтры ўвагі ў кіраўніка дзяржавы былі тэндэнцыі, якія сёння ўплываюць на працу беларускай мытні. «Мяне цікавяць насцярожваючыя факты. Я хачу мець поўную інфармацыю пра паслугі, якія мы аказваем Расійскай Федэрацыі (Расія толькі дзякуючы нашай мытні абараняе свае інтарэсы на заходнім напрамку, і абапіраецца яна на мытныя органы Беларусі), каб я быў у курсе справы для размовы з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны таксама пацікавіўся сітуацыяй на мяжы ў сувязі з эмбарга, якое Расія ўвяла супраць шэрагу краін. «Якія праблемы, якія складанасці, цяжкасці? Вось гэтыя пытаньні мяне перш за ўсё цікавяць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Па словах Юрыя Сянько, Беларусь дакладна выконвае свае функцыі, звязаныя з кантролем за перамяшчэннем санкцыйных тавараў. «Мы фактычна абараняем расійскі бок ад незаконнага перамяшчэння гэтых тавараў, — заўважыў ён. — Выяўлена вялікая колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з спробамі перамяшчэння санкцыйных тавараў у бок Расійскай Федэрацыі, так і з боку Расійскай Федэрацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?