У адміністрацыі прэзідэнта газеце «Коммерсант» пацвердзілі абмеркаванне расшыфроўкі і аналізу ўсяго інтэрнэт-трафіку расейцаў. Гэта пацвердзіла гендырэктар InfoWatch і член рабочай групы «ІТ+Суверэнітэт» пры адміністрацыі прэзідэнта Наталля Касперская.

«Тэма перадачы SSL-сертыфіката органам улады ўсплывала, лабіруюць яе Раскамнадгляд і ФСБ, якім гэта трэба. І гэтае патрабаванне перадачы сертыфіката — абсалютна правільная рэч, таму што цяпер у нас ёсць кавалак інтэрнэту, які зусім непадкантрольны ўласнай краіне, гэта няправільна», — паведаміла Касперская падчас канферэнцый BIS Summit — 2016 у адказ на пытанне «Коммерсанта». «Збор дадзеных ажыццяўляецца ў глабальным маштабе шмат кім, і, на жаль, гэтыя «шмат хто» знаходзяцца па-за межамі нашай дзяржавы, гэта зусім няправільна. Вы паклалі мабільную прыладу ў кішэню — усё, на гэтым прыватнасць скончылася, давайце глядзець праўдзе ў вочы», — адзначыла яна.

Раней «Комеерсантъ» пісаў, што ФСБ, Мінкамсувязі і Мінпрамгандаль працуюць над тэхнічнымі рашэннямі для расшыфроўкі і аналізу ўсяго інтэрнэт-трафіку расейцаў. «ФСБ выступае за тое, каб расшыфроўваць увесь трафік у рэжыме real-time і аналізаваць яго па ключавых параметрах, умоўна кажучы, паводле слова «бомба», а міністэрствы настойваюць на расшыфроўцы трафіку толькі па тых абанентах, якія прыцягнуць увагу праваахоўных органаў», — распавёў суразмоўца выдання ў адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?