Фота БелаПАН.
У суботу 1 кастрычніка а 12 гадзіне ля станцыі метро «Кастрычніцкая» адбудзецца публічнае святочнае падпісанне петыцыі за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў адзін з лідараў грамадскага аб'яднання «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч.
На падпісанне будуць запрошаныя вядомыя грамадскія асобы, дзеячы культуры і мастацтва. Дзеля падтрымкі падпісной кампаніі будзе арганізаваны збор сродкаў на выраб нацыянальнай сімволікі.