У Роўненскай вобласці Украіны затрыманы мужчына, які распаўсюджваў сепаратысцкія ўлёткі сярод жыхароў паўночных раёнаў рэгіёну. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар рэгіянальнага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны (СБУ) Іна Ілючок.
Украінскае Палессе. Выява wikipedia.org
Ва ўлётках утрымліваліся заклікі да арганізацыі масавых беспарадкаў, ліквідацыі ўкраінскай дзяржаўнасці і стварэння на тэрыторыі краіны незалежнай Палескай народнай рэспублікі.
«У склад так званай Палескай народнай рэспублікі павінны былі ўвайсці «краі, багатыя бурштынам і лясамі», — паведаміла Іна Ілючок.
Паводле яе слоў, «рэспубліку» меркавалася стварыць на тэрыторыі Украіны. Пра Беларусь ва ўлётках гаворкі не ішло.
Затрыманаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў па артыкуле «замах на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны».