Стала вядома, што суд над Дзмітрыем Паліенкам пачнецца 11 кастрычніка ў 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска. Справу разглядаць будзе суддзя Валеры Есьман.

Фота Уладзя Грыдзіна

Фота Уладзя Грыдзіна

Судзіць хлопца будуць па арт. 364 Крымінальнага кодэкса «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», за які прадугледжана адказнасць у выглядзе арышту, абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.

Акрамя гэтага, праваабаронцам з ліста ад Дзмітрыя Паліенкі стала вядома, што дадаткова яго абвінавачваюць па ч.2 арт. 343 КК РБ «Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару», па якім хлопцу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.

Між тым, крымінальны пераслед у дачыненні да Станіслава Канавалава быў спынены 24 жніўня, верагодна ён будзе выступаць у судзе ў якасці сведкі.

Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў «Крытычнай масы» адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа было затрымана 6 чалавек, якіх моцна збілі і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?