AFP
Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан перамагла суперніка ад рэспубліканцаў Дональда Трампа з вялікай перавагай, паказаў апытанне CNN. Паводле атрыманых дадзеных, яе лічаць пераможцай 62%, Трамп - 27%
Першыя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты прайшлі ва Універсітэце Хофстра, размешчаным непадалёк ад Нью-Ёрка. Яны працягнуліся 90 хвілін. За гэты час кандыдаты распавялі пра тое, як вярнуць росквіт ЗША, у якім кірунку краіна павінна развівацца і як гарантаваць яе бяспеку.
Клінтан прымусіла Трампа абараняцца, піша CNN. Сама былая першая лэдзі выпраменьвала упэўненасць і заявіла аб сваёй гатоўнасці быць прэзідэнтам: «Дональд крытыкаваў мяне за тое, што я рыхтавалася да дэбатаў. І так, я рыхтавалася. Але ведаеце, для чаго яшчэ я гатовая? Я гатова быць прэзідэнтам», — сказала яна.
***
Дзве іншыя сустрэчы Клінтан і Трампа пройдуць 9 кастрычніка і 19 кастрычніка. Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада.