У ноч з 27 на 28 верасьня ў трымальнікаў банкаўскіх картак могуць узнікнуць праблемы з аплатай тавараў і паслуг, а таксама са здыманнем наяўных. Перабоі магчымыя з 2 да 4 гадзіны з-за тэхнічных работ на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу, якія будзе праводзіць банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

У ноч з аўторка на сераду магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмным комплексе цэнтра.

Узнікнуць складанасці з аплатай «пластыкам» могуць у трымальнікаў картак БПС-Сбербанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Парытэтбанк, Банк «Рашэнне», БНБ-Банк, Франсабанк, Цэптэр Банк, БТА Банк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?