У VII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне, заключны этап якога пройдзе 13-15 чэрвеня, прымуць удзел прадстаўнікі 25 нацыянальнасцей.

Журы пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага выбрала звыш 700 найбольш яркіх салістаў і творчых калектываў, якія атрымалі запрашэнне ў Гродна. Да фестывальнага руху далучыліся беларускія балгары, індусы, палесцінцы, кабардзіны, балкары. Пашырылі сваё прадстаўніцтва аб'яднанні казахаў і чувашаў.

Для нацыянальных падворкаў, дзе прадстаўнікі дыяспар прадэманструюць свае культурныя традыцыі, у гістарычным цэнтры Гродна арганізаваны больш як 20 пляцовак. Асаблівасцю гэтага фестывалю будзе паказ фрагментаў нацыянальнага абраду вяселля.

Усяго за тры фестывальныя дні ў Гродне пройдзе каля 40 мерапрыемстваў. Галоўныя з іх разгорнуцца на дзвюх плошчах: імя Леніна і Савецкай. На апошняй устаноўлена новая крытая сцэна і размешчаны вялікі плазмавы экран.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?