У Навагрудку затрымалі 25-гадовага мясцовага жыхара па падазрэнні ў махлярстве.

«Малады чалавек прыйшоў у аддзяленне паштовай сувязі з пашпартам свайго стрыечнага дзеда і сказаў, што той не зусім добра пачуваецца і папрасіў ўнука зняць грошы. Для большай пераканаўчасці хлопец паказаў пашпарт. Супрацоўнікі паверылі зламысніку і выдалі яму ўсю належную суму — больш за Br315», — распавялі ва УУС.

Праз некалькі гадзін пенсіянер сам прыйшоў на пошту для атрымання пенсіі, аднак грошай яму не выдалі. У той жа дзень пажылы мужчына напісаў заяву ў міліцыю.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага Кодэксу Беларусі, санкцыя якой прадугледжвае грамадскія работы, штраф, папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?