Вялікабрытанія будзе супрацьстаяць якім бы там ні было планам стварыць войска Еўрасаюза, паколькі гэта можа падарваць ролю НАТА, заявіў міністр абароны краіны сэр Майкл Фэлан.

«НАТА павінна заставацца краевугольным каменем нашай абароны і абароны Еўропы», — заявіў ён напярэдадні неафіцыйнай сустрэчы міністраў абароны краін-сяброў ЕС у сталіцы Славакіі Браціславе.

Францыя і Германія маюць намер на гэтай сустрэчы прасоўваць ідэю большай ваеннай кааперацыі. Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц ужо заявіў, што ў Брытаніі не будзе права вета па гэтым пытанні.

Брытанія захоўвае за сабой права вета да таго часу, пакуль канчаткова не пакіне шэрагі ЕС.

Аднак, па словах Фэлана, Брытанія — не адзіная краіна, не згодная са стварэннем еўрапейскай абароннай структуры.

Выступаючы ў Браціславе, ён сказаў, што Брытанія застаецца прыхільнай ідэі еўрапейскай бяспекі, нягледзячы на рашэнне выйсці са складу ЕС, і паказаў, што Еўрасаюзу неабходна прывесці ў адпаведнасць свае магчымасці на фоне праблем сучаснага свету, такіх як тэрарызм і міграцыя.

«Аднак мы будзем працягваць супраціўляцца стварэнню арміі ЕС альбо еўрапейскіх штабоў, што па сутнасці падарве НАТА», — сказаў Фэлан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?