Падрабязнасці пра справу дзяўчыны, асуджанай на 12 гадоў за перавоз 1,5 забароненай таблеткі, паведаміла ў эфіры «Альфа Радыё» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Так, сапраўды, такая крымінальная справа расследавалася ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінску ў дачыненні да гэтай жанчыны. Ёй было інкрымінавана два склады злачынства: незаконны абарот псіхатропных рэчываў, наркатычных сродкаў — ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэкса, а таксама кантрабанда», — распавяла Юлія Ганчарова. Паводле яе слоў, рэчывы, якія дзяўчына перавозіла праз мяжу, з'яўляюцца асабліва небяспечнымі. Парушальніца прыцягнутая да адказнасці за іх перавоз праз мяжу.

Заканадаўства прадугледжвае досыць суровае пакаранне за распаўсюд асабліва небяспечных рэчываў, падкрэсліла Юлія Ганчарова.

«І справа не ў тым, было дзве таблеткі ці 22, тут улічваецца мова закона, па якім гэта — асабліва небяспечныя рэчывы», — падкрэсліла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта.

Таксама яна паведаміла, што ў дачыненні да фігуранткі расследуецца яшчэ адна крымінальная справа, звязаная з выкарыстаннем заняткаў прастытуцыяй і вярбоўкай дзяўчат для занятку прастытуцыяй у тую краіну, з якой яна вярталася, перавозячы забароненыя таблеткі.

«Крымінальная справа расследуецца па ч.2 арт.171 — стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй, выкарыстанне занятку прастытуцыяй, звязанае з вывазам за межы дзяржавы, — патлумачыла Юлія Ганчарова. — Гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў дзяўчат. У цяперашні час праводзіцца расследаванне дадзенай крымінальнай справы, дапытваюцца сведкі і пацярпелыя. Сама дзяўчына адбывае пакаранне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?