YES

YES

Стан былога прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса пасля двух тыдняў знаходжання ў бальніцы імкліва пагаршаецца. Сям'ю найстарэйшага палітыка краіны запрасілі ў шпіталь для развітання, паведамляе haaretz.com

Два тыдні таму Шымон Перэс трапіў у бальніцу з інсультам.

***

Шымон Перэс (Перскі) нарадзіўся 2 жніўня 1923 г. у Вішневе (сёння Валожынскі раён, тады гэта была тэрыторыя Польскай дзяржавы). У 1931 г. ягоны бацька эміграваў у Палесціну, а ў 1934 г. да яго перабраліся і жонка з дзецьмі. Сваякі Перскіх, што засталіся ў Вішневе, загінулі падчас нямецкай акупацыі.

Кар'ера Шымона Перэса налічвае больш за 70 гадоў. Ён займаў міністэрскія пасады ў 12 кабінетах міністраў Ізраіля: двойчы быў міністрам абароны, тройчы міністрам замежных спраў, міністрам фінансаў, міністрам унутраных спраў, рэгіянальнага развіцця, міністрам адсорбцыі ды інш.

У 1984—1986 гг. і 1995—1996 гг. Шымон Перэс быў прэм'ер-мііністрам, а ў 2007—2014 гг. — прэзідэнт Ізраіля.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 1994 г. разам з прэм'ер-міністрам Іцхакам Рабінам і палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам.

Шымон Перэс: Трэба марыць пра большае. Экс-прэзідэнт Ізраіля выступіў з прамовай, у якой даў надзею Украіне. І Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0