Галоўны трэнер зборнай Англіі па футболе Сэм Элардайс сышоў са сваёй пасады - праз два месяцы пасля прызначэння. Раней стала вядома, што Футбольная асацыяцыя Англіі (FA) пачала расследаванне ў дачыненні да Элардайса паводле падазрэння ў карупцыі.

У афіцыйнай заяве асацыяцыі гаворыцца, што дзеянні Элардайса «былі непрымальнымі» для чалавека, які ўзначальвае зборную. Скасаванне кантракту адбылося паводле ўзаемнай згоды паміж спартыўнай арганізацыяй і Элардайсам, дадалі ў асацыяцыі.

Кіраваць нацыянальнай камандай Англіі па футболе на працягу бліжэйшых чатырох матчаў будзе Гарэт Саўтгейт: падчас гульняў з Мальтай, Славеніяй, Шатландыяй і Іспаніяй.

61-гадовы Элардайс заняў пасаду трэнера зборнай у ліпені. Яго кантракт быў заключаны да 2018 года.

Скандал разгарэўся, пасля таго як газета Telegraph апублікавала відэа, дзе Элардайс размаўляе з журналістамі, якія прадставіліся яму бізнесменамі. На сустрэчы ён заявіў, што няма асаблівай праблемы ў тым, каб абыходзіць заканадаўчыя абмежаванні на трансфер гульцоў. Паводле яго слоў, ён ведае агентаў, якія пастаянна гэта рабілі.

На відэа ён таксама абмяркоўвае атрыманне 400 тысяч фунтаў (519 тысяч даляраў) за тое, каб ён быў ключавым спікерам на мерапрыемствах і вёў перамовы з інвестарамі.

Рэпарцёры сцвярджалі, што запіс быў зроблены ў жніўні.

У заяве Футбольнай асацыяцыі Англіі гаворыцца, што Элардайс ўсвядоміў сваю памылку і выбачыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?