Падапечныя Гууса Хідынка абыгралі ў сваім другім матчы на чэмпіянаце Эўропы мінулых чэмпіёнаў кантынэнту — грэкаў: 1:0. Адзіны гол у сустрэчы забіў Канстанцін Зыранаў.

У той жа дзень гішпанцы перамаглі швэдаў 2:1.

Расейцы — самая маладая каманда першынства, сярэдні яек яе 26,6 году. А Хідынк, трэнэр-цудатворца, мае ў сваім паслужным сьпісе бліскучыя посьпехі канфліктагеннай каманды Галяндыі ў 1998-м, небліскучай Паўднёвай Карэі ў 2002-м і нефутбольнай Аўстраліі ў 2006-м. Найбольшы разьлік ён мае не на гэты чэмпіянат, а на будучы Чэмпіянат сьвету. Але Расея, якая мае ў сваім складзе такіх маладых зорак, як Аршавін і Акінфееў, здольная паказаць сябе і на альпійскіх стадыёнах.

Хідынку ўдаецца трымаць пазытыўны настрой у камандзе. У адрозьненьне ад расейскіх трэнэраў, якія пераважна ціснуць і мацюгаюць, Хідынк майстар стварэньня прыязнае псыхалягічнае атмасфэры.

На сёньня пуцёўкі ў плэй-оф сабе забясьпечылі:

Харватыя; у групе зь імі найлепшыя шанцы маюць немцы, а аўстрыйцы і палякі захоўваюць толькі тэарэтычную магчымасьць выхаду;

Партугалія; барацьба за другую пуцёўку пойдзе ў матчы Турцыя-Чэхія;

Нідэрлянды, на рахунку якіх перамогі над італьянцамі 3:0 і французамі 4:1; румынаў, італьянцаў і французаў чакае нэрвовы дзень;

Гішпанія, якая разграміла Расею і Швэцыю; расейцы і швэды паб’юцца за другое месца.

Найлепшым бамбардзірам на сёньня стаў гішпанец Давід Вілья (4 галы).

Найлепшую гульню прадэманстравалі каманды Гішпаніі, Нідэрляндаў, а таксама Партугаліі і Харватыі. Магчыма, менавіта яны пазмагаюцца за галоўную перамогу. Зрэшты, спорт на тое і спорт, што здараюцца неспадзяванкі. Гэтак, чатыры гады таму ніхто ня мог прадказаць перамогі сярэдненькае каманды Грэцыі.

Константин Зырянов, команда Гууса Хиддинка
Адзін гол у сустрэчы забіў Канстанцін Зыранаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?