Беларускі бізнэсмен Дзмітрый Лабяк, які ў ліпені стаў уладальнікам 20% акцый аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў угнаенняў «Уралкалія», увайшоў у раду дырэктараў гэтай кампаніі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні «Уралкалія» па выніках пазачарговага агульнага сходу акцыянераў.
У радзе дырэктараў застаўся Дзмітрый Мазепін — таксама ўладальнік каля 20% акцый «Уралкалія» і аднакурснік Дзмітрыя Лабяка па Мінскім сувораўскім вучылішчы.
Нагадаем, у ліпені гэтага года Дзмітрый Лабяк выкупіў 20% акцый «Уралкалія» ў «ОНЭКСІМ-Груп» Міхаіла Прохарава. Беларускі бізнэсмен з'яўляецца саўладальнікам кампаніі «Юрас-ойл», якая займаецца пастаўкамі на беларускі рынак угнаенняў і хімічнай сыравіны для буйных беларускіх заводаў. Яшчэ адзін удзельнік «Юрас-ойл» — Яўген Шавель — таксама вучыўся з Лабяком і Мазепіным у Мінскім сувораўскім вучылішчы.
Дзмітрый Лабяк пазітыўна ацаніў у сваіх каментарах магчымае аднаўлення альянсу «Уралкалія» і «Беларуськалія».
«Жаданне ва ўсіх ёсць. Гэта ўсім будзе выгадна», — заяўляў ён у СМІ.