Высвятляецца асоба зачэпера, які 27 верасня праехаў на счапленні паміж вагонамі, паведамілі ва УУС па ахове Мінскага метрапалітэна.

— У аператыўна-дзяжурную службу паступіла паведамленне, што на счапленні паміж вагонамі электрацягніка, які рухаўся ад станцыі метро «Пралетарская» у кірунку «Першамайскай», знаходзіцца чалавек. Даехаўшы да «Першамайскай», аматар экстрэмальнай язды пакінуў станцыю. Яго асоба высвятляецца, - распавялі ў міліцыі.

Як паведаміў начальнік УУС па ахове Мінскага метрапалітэна Кірыл Кіслоў, у апошні час павялічылася колькасць маладых людзей, якія аддаюць перавагу ездзіць звонку грамадскага транспарту, а не ўнутры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?